Рэгіён
Галоўная / Рэгіён / Раёны / Іўеўскі раён

Іўеўскі раён

Афiцыйны сайт Iўеўскага раеннага выканаўчага камiтэта

Іўеўскі раён размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Памежны з Рэспублікай Літва, Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім і Воранаўскім раёнамі Гродзенскай вобласці, Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці. Плошча раёна складае 1841 кв. км. Цэнтр раёна – г. Іўе. Раённы цэнтр размешчаны ў 131 км ад г. Мінск і 158 км ад г. Гродна. Іўеўскі раён уключае ў сябе Юрацішкоўскі пасялковы і 10 сельскіх саветаў. 80% тэррыторыі раёна размешчана паміж рэкамі Нёман і Бярэзіна з поўдня і паўднёвага ўсходу і ракой Гаўя з паўднёвага захаду. На паўночным захадзе Іўеўшчыны раскінулася Лідская раўніна, на поўдні – Верханёманская нізіна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярнова-балотныя. На тэррыторыі раёна знаходзяцца два радовішчы торфу, тры радовішчы пясчанага матэрыялу. Клімат умераны і вільготны. Сярэдняя тэмпература -60С зімой і +170С летам. Практычна ўсю тэрыторыю Іўеўшчыны пакрываюць тонкай разнагаліновай сеткай ручаі і малыя рэкі.

Агульная працягласць рачной сеткі складае 762 км. Найбольш буйныя рэкі: Нёман – 33,2 км, Бярэзіна – 62,2 км, Гаўя – 71,6 км, Клява – 42,8 км. У раёне ёсць 3 прыродных і 12 штучных азёр, плошча якіх пераважае 200 га. Лясамі пакрыта 44,8% тэррыторыі раёна, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі – 43,2%, з іх ралля – 65,5 тыс. га, сенакоса і пашы – 33,7%, плошча балотаў -4,7%. Агульная плошча лясных угоддзяў складае 82,5 тыс. га. Плошча дзяржаўнага заказніка рэспубліканскага значэння “Налібокская пушча” – 5,7 тыс. га, біялагічнага заказніка “Урочышча Краснае” – 342 га і ландшафтнага заказніка мясцовага значэння “Раздоры” – 186 га. Паляўнічыя ўгоддзі складаюць больш 151 тыс. га. У лясах водзяцца ласі, кабаны, алені, касулі, лісы, выдры, андатры і др.

На тэрыторыі раёна пражывае 30048 чалавек. Па нацыянальнаму складу пражывае: 66,2% беларусаў, 28,5% палякаў, 2,9% рускіх, 1,5% татар, 0.9% іншых нацыянальнасцей.

Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 10 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, ААА “Іўеўская сельгастэхніка”, Іўеўскім вытворчым кааператывам “Райаграпрамэнэрга”, камунальным унітарным прадпрыемствам “Іўеўскае ПМС”, ГУ “Іўеўская раённая ветэрынарная станцыя”, РУКП “Станцыя па племянной справе і штучнаму асемяненню сельгасжывёл.”

Прамысловы патэнцыял раёна прадстаўлены падсобнымі вытворчасцямі камунальнай формы ўласнасці і без ведамаснай падпарадковасці, а таксама суб’ектамі малога прадпрымальніцтва, якія выпускаюць прамысловую прадукцыю.

Дзяржаўныя прадпрыемствы і СПК раёна вырабляюць жалезабетонныя вырабы і рытуальныя прылады, пладоваагароднінныя кансервы, бульбяны крахмал, хлебабулачныя, кандытарскія і каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, піламатэрыялы, швейныя вырабы, займаюцца пасолам рыбы, фасаваннем жаранай семячкі, арэшкаў, ажыцяўляюць размол зярна і распілоўку драўніны, выраб камбікармоў, асфальтабетона,і пясчанагравійных сумясей.

Будаўнічая галіна раёна прадстаўлена будаўнічай арганізацыяй ДРБУ-156 “Гроднааблдарбыт” і КУП “Іўеўская ПМС”. Акрамя таго, у раён кожны год прыцягваюцца іншагароднія будаўнічыя арганізацыі. За перыяд з 2005-2010 гг. пабудаваны 7 аграгарадкоў: Геранёны, Ліпнішкі, Трабы, Суботнікі, Эйгерды, Лаздуны і Юрацішкі. Праводзіцца работа па добраўпарадкаванню г. Іўе і сельскіх насялённых пунктаў.

Медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна аказваюць: Іўеўская цэнтральная раённая бальніца на 210 коек, Юрацішкоўская горпасялковая бальніца на 20 коек, Бакштоўская сельская ўчастковая бальніца на 10 коек, Трабская бальніца сестрынскага дагляду на 20 коек, Бобравічская бальніца сестрынскага дагляду на 20 коек, 6 урачэбных амбулаторый (Геранёнская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі на 20 наведванняў у змену, Бобравічская ўрачэбная амбулаторыя на 22 наведванні ў змену, Трабская ўрачэбная амбулаторыя на 18 наведванняў у змену, Субботнікская ўрачэбная амбулаторыя на 15 наведванняў у змену), 21 фельчарска-акушэрскі пункт.

Адукацыйная сістэма раёна ўключае 9 дзіцячых школьных устаноў, ДАУ “Гімназія №1 г. Іўе”, 4 ДАУ “Сярэдняя агульнадукацыйная школа”, 2 ДАУ “Базавая агульнаадукацыйная школа”, 6 ДАУ “Вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа". Паспяховай рэалізацыі здольнасцей дзяцей і вучняў садзейнічае ДУА “Іўеўскі раённы цэнтр пазашкольнай работы”, ДНСУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа агульнай фізічнай падрыхтоўкі”, ДУО “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Для аказання своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псіхолага-педагагічнай дапамогі дзецям і іх бацькам накіравана дзейнасць ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі г. Іўе”, ДУА “Іўеўская дапаможная школа-інтэрнат”. З 2004 года працуе ДУА “Дзіцячы сацыяльны прыют Іўеўскага раёна” у в. Бакшты.

Культурнае абслугоўванне насельніцтва раёна забяспечваюць 46 устаноў культуры. Клубная сістэма прадстаўлена 20 установамі: Іўеўскі раённы цэнтр рамёстваў, Іўеўскі раённы Дом культуры, Юрацішкаўскі гарадскі Дом культуры, 10 сельскіх Дамоў культуры, Лелюкінскі Цэнтр народнай творчасці, два сельскія клубы і 3 клубы-бібліятэкі, аўтаклуб. Сетка бібліятэк Іўеўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы складаецца з 21 установы: цэнтральная раённая бібліятэка, раённая дзіцячая бібліятэка, Юрацішкаўская гарпасялковая бібліятэка, 13 сельскіх бібліятэк, 5 бібліятэк-клубаў. Асноўным накірункам работы бібліятэк з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць. Штогод бібліятэкі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і займаюць прызавыя месцы. За вялікі ўклад у краязнаўчую работу Іўеўская ЦБС узнагароджана Граматай Беларускага фонда культуры.

Архітэктурныя помнікі: касцёл св. Мікалая (1519 г.) і руіны замка (15-16 ст.) у вёсцы Геранёны, касцёл Маці Божай Цудатворнай (1772 г.) у в. Дуды, сядзіба (1870 г.) в Жамыслаўль, касцёл Сымона-Юды Тадэуша (1904 г.) у в. Лаздуны, касцёл св. Казіміра (пач. 20 ст.) і капліца (19-пач. 20 ст.) у в. Ліпнішкі, царква св. Жываначальнай Троіцы (пач. 20 ст.) у в. Морына, касцёл св. Уладзіслава (1907 г.) у в. Суботнікі, касцёл Ражджаства Багародзіцы Марыі (пач. 20 ст.) і царква св. Апосталаў Пятра і Паўла (19-пач. 20 ст.) у в. Трабы.