Рэгіён
Галоўная / Рэгіён / Раёны / Слонімскі раён

Слонімскі раён

 Афіцыйны сайт Слонімскага раённага выканаўчага камітэта

Слонімскі раён адметны па свайму гістарычнаму мінуламу. Утвораны ён у 1940 годзе першапачаткова ў складзе Баранавіцкай вобласці, а ў 1954 годзе ўвайшоў у склад Гродзенскай вобласці.

Размешчаны на поўдні вобласці і мяжуе на захаде і поўначы – з Зельвінскім і Дзятлаўскім раенамі Гродзенскай вобласці, на усходзе і поўдні – з Баранавічскім, Івацэвічскім і Пружанскім раенамі Брэсцкай вобласці. Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.  Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк: Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка. Каля 35% усёй тэрыторыі раёна займаюць лясы: хваёвыя, бярозавыя, яловыя і дубовыя, трапляюцца грабавыя, асінавыя, чорнаальховыя дрэвы. У склад раёна ўваходзіць 147 населеных пунктаў і 12 сельскіх Саветаў. Насельніцтва складае -  67,1 тысяч чалавек,  у тым ліку ў г.Слоніме пражывае -  48,8 тысяч. Раён займае плошчу 1,5 тыс.кв. кіламетраў. Ен знаходзіцца на скрыжаванні важнейшых аўтамабільных і чыгуначных дарог: Масква-Мінск-Баранавічы-Брэст, Баранавічы-Гродна, Мінск-Баранавічы-Гродна.

Адміністратыўным цэнтрам раёна з’яўляецца горад Слонім. Гэта адзін з найбольш старажытных гарадоў Гродзеншчыны. На старонках гіторыі назва горада ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам як Услонім, Васлонім (ад усходне-славянскага “услона”, што азначае “заслон, фарпост”).

Сучасны Слонім - горад з даволі развітай прамысловасцю. У прамысловым комплексе раёна дамінуюць харчовая, лёгкая, цэлюлёзна-папяровая вытворчасць. Знешнеэканамічная дзейнасць ажыцяўляецца з 28 краінамі свету. Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята звыш 50% тэрыторыі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, яек, зерня, рапсу, цукровых буракоў, ільну, бульбы, гародніны ў раслінаводстве. Рознічным гандлем займаюцца больш за 280 аб’ектфў рознай формы уласнасці. Малыя населенныя пункты, дзе няма  стацыянарнай гандлёвай сеткі, абслугоўваюцца аўтамагазінамі. Развіта бытавое абслугоўванне насельніцтва. Бытавыя паслугі на весцы аказвае вытворчае раённае ўнітарнае прадпрыемства “Слонімскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва”.  
Сетка агульнаадукацыйных устаноў Слонімскага раёна ўключае ў сябе 28 школ. Працуюць сацыяльна-педагагічны цэнтр Слонімскага раёна з прытулкам, дзіцячы дом, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі “Давер”. На сённяшні дзень насельніцтва раёна абслугоўвае каля 60 устаноў культуры, звыш 20 клубных устаноў, УК “Слонімскі краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага”, з поспехам  дзейнічае ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”, каля 30 бібліятэк, 2 дзіцячыя музычныя школы, 3 дзіцячыя школы  мастацтваў, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці. Насельніцтва раёна атрымлівае амбулаторна-паліклінічную дапамогу ў раённай, гарацкой, дзіцячай паліклініках, жаночай кансультацыі, у 8 урачэбных амбулаторыях, 24-х фельчарска-акшэрскіх пунктах, у здраўпунктах  прамысловых прадпрыемстваў.
На Слонімскай зямлі выраслі: удзельнік вызваленчага руху XIX ст. М. Валовіч, вучоны і акадэмік А.Пракапчук, пісьменнікі і паэты В. Таўлай, М. Арочка, А. Іверс, А. Сучок, С. Дарожны, А. Лойка, І. Чыгрын, скульптар І. Міско, мастак М. Бушчык, літаратурны крытык і фалькларыст І. Саламевіч, гісторык і археолаг В.Супрун.
Раен ганарыцца славутымі іменамі сваіх землякоў: дзяржаўных і гістарычных дзеячоў, прадстаўнікоў вучонай і творчай інтэлегенцыі, спарцменаў і простых працаўнікоў.