Рус
“Канцэпцыя тэматычнага падворка Гродзенскай вобласці накіравана на дэманстрацыю непарыўнай сувязі кнігі, друкаванага слова і традыцыйнай народнай культуры рэгіёна. Госці свята змогуць пазнаёміцца з аўтэнтычнымі вырабамі народных майстроў Рэспублікі Беларусь, выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценні, выцінанцы, ткацтве, вырабе традыцыйнай беларускай лялькі, ганчарстве і мастацкай кераміцы. Асаблівае месца ў экспазіцыі будзе адведзена элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.”