Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч: "Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць і працаваць разам дзеля адной мэты"

08.06.2024
Новости региона
– Вельмі прыемна сёння быць на гэтым цудоўным яскравым мерапрыемстве, якое сімвалізуе ўзаемаразуменне, павагу сяброўства. Гэта свята гаворыць пра тое, што нашу сінявокую ведаюць і любяць не толькі беларусы, але і ўсе тыя людзі, для каго яна дорыць магчымасці незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці. 

Сапраўды вельмі шмат людзей розных нацыянальнасцей знайшлі другую радзіму на нашай гасціннай беларускай зямлі. Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць, працаваць разам дзеля адной мэты – эканамічнага росту, міру і сацыяльнай справядлівасці. Дзякуючы фестывалю і нашым нацыянальным аб'яднанням мы маем магчымасць здзейсніць вандроўку ў больш як 30 краін свету, сустрэцца з сябрамі, пашырыць свае веды у гісторыі іншых краін. Упэўнены, што фестываль падорыць усім гродзенцам, удзельнікам, гасцям самыя добрыя ўражанні і цудоўны настрой.
Гродненская правда
К списку