Сёлета тэкст прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Штогод 21 лютага, у Міжнародны дзень
роднай мовы, на Гродзеншчыне праводзіцца абласная дыктоўка, у якой
прымаюць удзел усе жадаючыя. Супрацоўнікі Гродзенскага аблвыканкама
таксама падтрымалі гэтую ініцыятыву, каб яшчэ раз заявіць пра важнасць
захавання роднай мовы.
– Прымаю ўдзел у абласной дыктоўцы ўжо не першы раз. Для мяне гэта
магчымасць пацвердзіць тыя веды, якія яшчэ калісьці атрымала ў школе. Я
ганаруся тым, што ў мяне быў выдатны настаўнік беларускай мовы і
літаратуры, дзякуючы якому вывучыла родную мову. Акрамя таго, для
мяне як для беларуса, грамадзяніна сваёй дзяржавы тыя тэмы, якія
прапануе абласная дыктоўка, важныя, цікавыя, яны кранаюць глыбіні майго
сэрца, – сказала
старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Сядзельнік. –
Мы,
беларусы, захоўваем свае традыцыі, памятаем сваё гераічнае мінулае.
Такія мерапрыемствы трэба праводзіць часцей і ахопліваць больш шырокую
аўдыторыю. Бо гэта дазволіць нам яшчэ раз аддаць павагу роднай мове.
У гэты раз абласная дыктоўка была прысвечана 80-гадоваму юбілею
вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст, які пісалі
сёння супрацоўнікі аблвыканкама, называецца “Сімвал бязмерных
выпрабаванняў беларусаў”. Ужо пяты год дыктоўку чытае настаўнік
беларускай мовы і літаратуры гродзенскай гімназіі №10 імя Мітрапаліта
Філарэта (Вахрамеева) Ірына Мялешка.
– Мова – гэта душа народа, бясцэнны скарб, які перадалі нам нашыя
продкі. І гэты скарб мы павінны захаваць, перадаць наступным пакаленням.
У гэтым годзе мы будзем святкаваць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму дыктоўка на гэтую тэму. Тэкст
рассказвае нам пра вёску Хатынь, ён складаны, у ім прысутнічае вялікая
колькасць арфаграм, адасобленых членаў сказаў, аднародных членаў. Але я
ўпэўнена, што супрацоўнікі аблвыканкама добра яго напішуць, – падзялілася Ірына Мялешка.
Гродненская правда